ЗША павялічылі пошліны для кітайскіх тавараў да 25 %

10 мая 2019

Новы віток гандлёвай вайны паміж ЗША і Кітаем. Вашынгтон сёння больш чым удвая - з 10-ці да 25-ці працэнтаў - павялічыў пошліны на шэраг кітайскіх тавараў. У спісе  каля шасці тысяч найменняў, у тым ліку машыны і тэлевізары. Пошліны закрануць прадукцыю на агульную суму  $200 млрд.  Лідар ЗША Дональд Трамп растлумачыў гэта тым, што Пекін сарваў пагадненне па гандлі, якое практычна было гатова да падпісання. У Кітаі ўжо заявілі, што прымуць меры ў адказ.