ЗША паспяхова выпрабавалі забароненую Дагаворам РСМД ракету

13 декабря 2019

Відэа першага пуску неядзернага балістычнага снарада наземнага базіравання сярэдняй далёкасці апублікаваў Пентагон. Выпрабаванне правялі напярэдадні на каліфарнійскай авіябазе "Вандэнберг". Ракета,  праляцеўшы больш як  500 км, упала ў Ціхі акіян. Такі запуск стаў другім пасля выхаду ЗША ў жніўні з Дагавора РСМД.

На фоне гэтага Генасамблея ААН прыняла расійскую рэзалюцыю аб умацаванні сістэмы дагавораў па кантролі над узбраеннямі