ЗША скароцяць сухапутныя войскі

5 марта 2014

ЗША скароцяць сухапутныя войскі да ўзроўню часоў Другой сусветнай. У найбліжэйшыя пяць гадоў іх колькасць паменшыцца да 450 тысяч чалавек. Пачнуцца скарачэнні ўжо найбліжэйшай восенню - гэта прадугледжана абаронным бюджэтам Штатаў на наступны год. Мяркуецца таксама спісаць вышынныя разведвальныя самалёты U-2, замяніўшы іх беспілотнымі лятальнымі апаратамі Глобал Хоўк. У цэлым адміністрацыя Абамы запрасіла ў Кангрэса на ваенныя патрэбы амаль 500 мільярдаў долараў - як і сёлета.