ЗША пашыраюць санкцыі супраць Ірана

12 декабря 2019
Вашынгтон пашырыў санкцыі супраць Тэгерана. На гэты раз пад абмежавальныя меры трапілі яшчэ восем іранскіх структур. Сярод іх суднаходныя кампаніі і авіякампанія Mahan Air.

Прычынай увядзення санкцый, паводле звестак Міністэрства фінансаў ЗША, стаў той факт, што гэтыя транспартныя арганізацыі ажыццяўляюць перавозкі, звязаныя з распаўсюджваннем зброі масавага знішчэння.