ЗША пашырылі спіс санкцый супраць Расіі

15 марта 2018

Гэта адбылося на фоне дыпламатычных і фінансавых пагроз Лондана ў адрас Масквы па справе атручэння Скрыпаля і якраз напярэдадні расійскіх прэзідэнцкіх выбараў. У санкцыённы спіс амерыканскага Мінфіна трапілі тыя, каго абвінавачвалі ў нібы ўмяшанні ў выбары ў ЗША.

У чорным спісе яшчэ 19 фізічных асоб і 5 юрыдычных, а таксама расійская кампанія "Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў". Раней у яго быў унесены шэраг высокапастаўленых супрацоўнікаў ГРУ і ФСБ.