ЗША рассакрэцілі дакументы аб забойстве Кенэдзі

16 декабря 2021

У доступе з'явілася амаль паўтары тысячы розных пратаколаў, дасье, і стэнаграм. Вядома, што амерыканскія спецслужбы актыўна вывучалі гіпотэзы аб сувязі Крамля з гэтым забойствам. Нібы прызнаны вінаваты па справе Лі Харві Освальд напярэдадні прыязджаў у Маскву, а перад гэтым падазрона хутка атрымаў візу. Аднак,  нягледзячы на абвінавачанні,  канчатковага афіцыйнага матыву следчыя не назвалі. У найбліжэйшы час па гэтай справе рассакрэцяць яшчэ 14 тысяч матэрыялаў.