ЗША заклікаюць саюзнікаў зняць абмежаванні на пастаўкі ўзбраення ва Украіну

29 октября 2021

Пентагон заклікаў саюзнікаў ЗША зняць абмежаванні на пастаўкі абаронных сістэм паражаючага дзеяння Украіне. Такое меркаванне выказала намеснік памочніка міністра абароны ЗША па справах Расіі, Украіны і Еўразіі Лора Купер. Паводле слоў прадстаўніка ведамства, Украіна "павінна мець магчымасць набыць сродкі, якія ёй патрэбны для абароны".

22 кастрычніка Вашынгтон прадаставіў Кіеву амерыканскія супрацьтанкавыя ракетныя комплексы "Джавелін", боепрыпасы і аптэчкі на агульную суму 60 мільёнаў долараў. Гэта ўжо трэцяя такая партыя. Папярэднія былі дастаўлены ва Украіну 10 і 18 кастрычніка.