ЗША прыпыняюць свой удзел у Дамове аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці

1 февраля 2019

ЗША заўтра прыпыняюць свой удзел у Дамове аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. Злучаныя Штаты выйдуць з пагаднення, калі Расія не знішчыць ракету 9М729. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Майк Пампеа. На думку Вашынгтона, дадзеная крылатая ракета наземнага базіравання парушае ўмовы дамовы. Намеснік кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Рабкоў у сваю чаргу заявіў, што ЗША хочуць уцягнуць Расію ў гонку ўзбраенняў і выматаць яе эканамічна. Ён нагадаў, што з моманту запуску працэдуры аб выхадзе ў бакоў застанецца шэсць месяцаў, каб выратаваць пагадненне.

Еўрасаюз заклікае Маскву і Вашынгтон захаваць дамову. Пры гэтым Дональд Трамп адзначыў, што саюзнікі па НАТА падтрымліваюць ЗША ў дадзеным пытанні.