ЗША паставяць Польшчы супрацьракетныя комплексы "Патрыёт"

18 ноября 2017

ЗША паставяць Польшчы супрацьракетныя комплексы "Патрыёт" на суму каля 10-ці з паловай мільярдаў долараў. Аб гэтым паведамляе Упраўленне ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны ЗША. Канчаткова праект зацвердзяць у кангрэсе. Мяркуецца, што ў здзелку могуць быць уключаны больш за 200 ракет і 16 пускавых установак. Нагадаем, пагадненне аб пастаўках сістэм "Патрыёт" яшчэ ў ліпені падпісалі міністэрствы абароны ЗША і Польшчы падчас візіту Дональда Трампа ў Варшаву.