ЗША атрымалі права выкарыстоўваць рэсурсы з Месяца

7 апреля 2020
Указ падпісаў Дональд Трамп. У дакуменце гаворыцца, што амерыканцы павінны і будуць весці камерцыйнае даследаванне, здабычу і выкарыстанне запасаў у касмічнай прасторы, а Вашынгтон не разглядае космас у якасці ўсеагульнага набытку. Такім чынам, гэты ўказ адхіляе пагадненне аб дзейнасці дзяржаў на Месяцы і іншых нябесных целах, якое характарызуе космас як глабальны набытак, у якім усе выгоды павінны быць справядліва падзеленыя. Рэзалюцыя была прынятая Генасамблеяй ААН больш як  40 гадоў таму.