ЗША перакінулі ў Еўропу чацвёрты стратэгічны бамбардзіроўшчык

12 января 2018

ЗША перакінулі ў Еўропу чацвёрты стратэгічны бамбардзіроўшчык, здольны несці ядзерную зброю. Пра гэта пішуць брытанскія сайты. Самалёты правялі трэніровачныя палёты на поўдні Балтыкі і ў Германіі, а зараз рыхтуюцца да палётаў на вучэннях ВПС Літвы і ЗША, якія адбудуцца на гэтым тыдні. Манеўры пройдуць у раёне палігона Казлу-Руда ўсяго за 40 кіламетраў ад меж Калінінградскай вобласці.