ЗША абмяжоўваюць бязвізавы ўезд на тэрыторыю краіны

10 декабря 2015

Белы дом станоўча ацаніў рашэнне палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША падтрымаць законапраект, які абмяжоўвае бязвізавы ўезд на тэрыторыю краіны. Зараз дакумент павінен адобрыць сенат, затым ён трапіць на подпіс да прэзідэнта Барака Абамы. Гэты законапраект узмацняе жорсткасць пагранічнага кантролю і ўводзіць шэраг абмежаванняў для грамадзян 38 краін - найбліжэйшых саюзнікаў ЗША, у тым ліку членаў НАТА. Зараз тыя з іх, хто наведваў Ірак, Сірыю, Іран або Судан апошнія пяць гадоў, змогуць трапіць у ЗША толькі па ўязной візе. Дакумент, нагадаем, стаў рэакцыяй на нядаўнія тэракты ў Парыжы і напад у каліфарнійскім гарадку Сан-Бернардзіна, якія былі здзейсненыя імігрантамі з мусульманскіх дзяржаў.