ЗША афіцыйна апавясцілі Расію аб рашэнні выйсці з Дагавора аб ліквідацыі РСМД

23 января 2019

ЗША афіцыйна апавясцілі Расію аб рашэнні выйсці з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. Вашынгтон адзначыў, што намер канчатковы і абмяркоўвацца не будзе. Аб заяве Злучаных Штатаў паведаміў намеснік кіраўніка Міністэрства замежных спраў Расіі.

Сяргей Рабкоў растлумачыў, што рэальная прычына выхаду Вашынгтона з пагаднення "ў імкненні Штатаў забяспечыць поўную свабоду рук у выбары сродкаў процідзеяння краінам, якія валодаюць арсеналам ракет сярэдняй і меншай далёкасці і аднесеныя Амерыкай да геапалітычных праціўнікаў і апанентаў". Ён таксама адзначыў, што Расія па-ранейшаму гатовая да працы па захаванні дагавора.