ЗША афіцыйна прызналі суверэнітэт Ізраіля над Галанскімі вышынямі

26 марта 2019

Адпаведную дэкларацыю прэзідэнт Дональд Трамп падпісаў на сустрэчы з ізраільскім прэм'ерам. Цэлы спіс краін гэтае рашэнне не падтрымаў. Адной з першых адрэагавала Сірыя, якая аспрэчвае прыналежнасць рэгіёна. Не падтрымалі пазіцыю Вашынгтона і ў Лізе арабскіх дзяржаў, а таксама ў Еўрасаюзе. Нагадаем, Ізраіль заняў Галанскія вышыні, якія належылі Сірыі, падчас Шасцідзённай вайны 1967 года. У гэтым канфлікце Іерусаліму прыйшлося абараняцца пасля нападу арабскай кааліцыі.