ЗША не выключаюць прымянення ядзернай зброі на мяжы з Украінай

9 декабря 2021
ЗША не выключаюць прымяненне ядзернай зброі на мяжы з Украінай - такую агрэсіўную заяву ў інтэрв'ю каналу Fox News зрабіў сенатар-рэспубліканец  Роджэр Уікер.   Абмяркоўваліся магчымыя дзеянні Пентагона супраць Расіі ў раёне Чорнага мора,  і палітык сказаў: "ЗША не выключаюць ядзернага ўдару". Інтэрв'ю неадкладна выклікала негатыўную рэакцыю інтэрнэт-карыстальнікаў, сярод абураных каментарыяў - напаміны аб неабходнасці заключэння з Расіяй новага пагаднення аб абмежаванні ядзерных узбраенняў. Але, мабыць, амерыканскія сенатары старэчых гадоў разважаюць у духу "пасля нас хоць патоп".