ЗША маюць намер нарошчваць свой ядзерны патэнцыял

23 октября 2018

Амерыканскі прэзідэнт папярэдзіў, што гэта адбудзецца, калі Расія і Кітай не зменяць сваю лінію паводзін. Кіраўнік Белага дома лічыць, што дагаворам аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці павінны быць абхоплены не толькі ЗША і Расія, але таксама і Кітай.

Ён паўтарыў свае абвінавачанні ў адрас Масквы ў парушэнні пагаднення 30-гадовай даўнасці. У суботу Дональд Трамп папярэдзіў, што Штаты плануюць выйсці. У сваю чаргу саветнік амерыканскага лідара па нацбяспецы Джон Болтан паведаміў, што кансультацыі з расійскім бокам з нагоды гэтага дагавора яшчэ працягваюцца.