ЗША пачалі перакідку дадатковых войскаў у Еўропу

4 февраля 2022

ЗША пачалі перакідку дадатковых амерыканскіх войскаў у Еўропу. Аб гэтым паведамляе тэлеканал CBS. Каля 2 тысяч салдат ужо вылецелі з Паўночнай Караліны на ваенна-транспартных самалётах. Пераважная большасць - прыкладна 1 700 вайскоўцаў - размесцяць у Польшчы, астатніх - у Германіі. Раней у Пентагоне заявілі, што ва Украіну Штаты вайскоўцаў адпраўляць не маюць намеру.