ЗША на конкурсе прыгажосці "Міс Амерыка" адмянілі традыцыйнае дэфіле ў бікіні

6 июня 2018

Больш ніякіх купальнікаў. У ЗША на конкурсе прыгажосці "Міс Амерыка" адмянілі традыцыйнае дэфіле ў бікіні. Зараз журы не будзе ацэньваць дзяўчат па знешніх даных, стаць удзельніцай конкурсу зможа любая. Арганізатары таксама паабяцалі зрабіць спаборніцтва больш адкрытым для жанчын усіх памераў. Акрамя таго, адзенне для выхаду на подыум можна падбіраць самастойна - для таго, каб падкрэсліць свой індывідуальны стыль.