ЗША могуць выйсці з Дагавора па адкрытым небе

8 октября 2019

ЗША могуць выйсці яшчэ з аднаго ключавога пагаднення ў сферы бяспекі – Дагавора па адкрытым небе. Такую інфармацыю апублікавалі дэмакраты. Ліст у Белы дом кангрэсмен Эліят Энгел апублікаваў у палаце прадстаўнікоў. Ён заклікаў Вашынгтон устрымацца ад такога кроку, паколькі гэта можа прывесці да сур'ёзнага крызісу ў НАТА. Адзначым, Дагавор па адкрытым небе, заключаны ў 1992 годзе,  дае права дзяржавам-удзельнікам  рабіць аблёты тэрыторый адно аднаго для назірання за ваеннай дзейнасцю.