ЗША могуць атакаваць у Сірыі некалькі цэляў

11 апреля 2018

ЗША могуць атакаваць у Сірыі некалькі цэляў, а сама аперацыя прадоўжыцца некалькі дзён. Наконт гэтага ішла размова на сустрэчы Дональда Трампа з саветнікамі. Многія прадстаўнікі амерыканскай адміністрацыі лічаць, што ўдар павінен быць больш сур'ёзным, чым год таму. Тады з баявых караблёў у Міжземным моры па сірыйскай авіябазе былі выпушчаны каля 60-ці ракет "Тамагаўк".

Раней кіраўнік Белага дома паабяцаў на працягу двух сутак вызначыцца з адказам Вашынгтона на хімічную атаку ў сірыйскай Думе. Пентагон сцягвае да берагоў арабскай рэспублікі ракетныя эсмінцы. Авіякампаніі атрымалі папярэджанні аб пагрозе ракетных удараў па Сірыі.