ЗША хочуць спаганяць з Кітая імперскія даўгі

30 августа 2019

ЗША хочуць спаганяць з Кітая імперскія даўгі. Адміністрацыя Дональда Трампа сур'ёзна задумалася аб гэтым - піша агенцтва "Блумберг". Яно ж паведамляе - у ЗША пражываюць тысячы трымальнікаў пратэрмінаваных аблігацый Кітая імперскіх пор. Пасля абвяшчэння КНР новыя ўлады Паднябеснай адмовіліся выплачваць даўгі старога ўрада. Зараз прыйшла гадзіна адплаты - палічылі ў Вашынгтоне і нават прыкінулі прыкладную суму спагнанняў - па каштоўных паперах Пекін павінен больш за трыльён долараў.