ЗША выпрабавалі ракету "Мінітмен-3"

2 октября 2019

Праверкі эфектыўнасці, гатоўнасці і дакладнасці сістэмы зброі. Злучаныя Штаты  выпрабавалі міжкантынентальную балістычную ракету "Мінітмен-3". Пра гэта паведамляе камандаванне глабальнага ўдару ВПС ЗША. Запуск быў ажыццёўлены ноччу  з шахтнай устаноўкі на авіябазе Вандэнберг у штаце Каліфорнія. Галаўная частка ракеты праляцела амаль 7 тысяч кіламетраў і паразіла зададзеную цэль.