ЗША і Паўднёвая Карэя адновяць сумесныя ваенныя вучэнні

20 марта 2018

Раней манеўры адклалі з-за Алімпіяды ў Пхёнчхане. Маштаб выпрабаванняў застанецца тым жа. А вось які тэрмін і колькі войскаў задзейнічаюць - пакуль не ўдакладняецца. Паўночную Карэю ўжо папярэдзілі аб вучэннях. Яны пачнуцца 1 красавіка. Праўда, Пхеньян рашуча выступае супраць правядзення штогадовых манеўраў ЗША і Паўднёвай Карэі, лічачы іх падрыхтоўкай да патэнцыяльнага ўварвання на тэрыторыю КНДР.