ЗША і Паўднёвая Карэя пачынаюць самыя маштабныя манеўры ВПС

4 декабря 2017

ЗША і Паўднёвая Карэя пачынаюць самыя маштабныя за ўсю гісторыю ваеннага саюза дзвюх краін манеўры ВПС. У вучэннях будуць задзейнічаныя 230 самалётаў, уключаючы 6 амерыканскіх знішчальнікаў-нябачнікаў F-22. Мэта манеўраў - адпрацоўка баявога ўзаемадзеяння ВПС дзвюх краін. Чакаецца, што сумесна вайскоўцы адпрацуюць розныя сцэнарыі, уключаючы нанясенне высокадакладных удараў па цэлях, якія ўяўляюць сабой копіі паўночнакарэйскіх аб'ектаў, звязаных з ракетна-ядзернай праграмай, і муляжы мабільных ракетных пускавых усталёвак. Адзначым, што вучэнні праходзяць на фоне ракетных выпрабаванняў КНДР. 29 лістапада Пхеньян здзейсніў пуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты "Хвасон-15".