ЗША і Расія апублікавалі план, які закліканы знізіць узровень гвалту ў Сірыі

10 сентября 2016

ЗША і Расія апублікавалі план, які закліканы знізіць узровень гвалту ў Сірыі, а пазней перайсці да мірнага ўрэгулявання сітуацыі. Паводле слоў дзяржсакратара ЗША Джона Керы, узгоднены план мае вынікі, якія больш далёка ідуць, чым любыя іншыя пагадненні на сённяшні дзень, і ў выпадку яго выканання ўсімі бакамі дазволіць перайсці да мірных перамоў. "Мы спадзяёмся, што, калі гэты план будзе цалкам выкананы, ён стане паваротным пунктам" - адзначыў Керы. Паводле дасягнутых дамоўленасцяў, усе бакі канфлікту ў Сірыі абавязаныя спыніць ваенныя дзеянні з 12 верасня. У арабскай рэспубліцы рэжым спынення баявых дзеянняў павінен прапрацаваць 7 дзён, пасля чаго будзе створаны спецыяльны цэнтр па размежаванні тэрарыстаў і ўмеранай апазіцыі, паведаміў расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў.