ЗША і НАТА - віноўнікі канфлікту ва Украіне, заявіў былы віцэ-канцлер Аўстрыі

19 сентября 2022
Аб тым, што пастаўкі зброі ва Украіну толькі пагаршаюць канфлікт, заявіў і былы віцэ-канцлер Аўстрыі. Хайнц-Крысціян Штрахэ мяркуе, украінскі крызіс - гэта вайна ЗША і НАТА супраць Расіі, якая падвяргае рызыцы краіны Еўропы. 

Палітык адзначыў, што Еўрасаюз і Аўстрыя павінны як мага хутчэй пакласці канец канфлікту шляхам дыялогу, і падкрэсліў - падтрымка антырасійскіх санкцый пацягне за сабой абсалютнае разбурэнне эканомікі Аўстрыі.