ЗША і Кітай ізноў сядуць за стол перамоў

8 октября 2019

Чарговы раўнд гандлёвых перамоў адбудзецца паміж ЗША і Кітаем. Ён пройдзе на ўзроўні міністраў у амерыканскай сталіцы ў чацвер. Пекін хоча выключыць з абмеркавання пытанні рэфармавання кітайскай прамысловай палітыкі, а таксама ўрадавых субсідый, якія былі аднымі з галоўных патрабаванняў Вашынгтона. Нагадаем, гандлёвая вайна паміж Штатамі і КНР ідзе з мінулага года. За гэты час краіны некалькі разоў праводзілі перамовы, у якіх адзначалі прагрэс, аднак у выніку зноў павышалі імпартныя пошліны на тавары адно аднаго.