Дзве вядучыя эканомікі свету заключылі прамежкавае пагадненне. Дональд Трамп ужо аб'явіў, натуральна, у "Твітэры" аб закупках Кітаем амерыканскай сельгаспрадукцыі. Праўда, Вашынгтон у сваю чаргу адмовіўся ад ужо запланаванага на 15 кастрычніка павышэння мыт на кітайскія тавары. Размова аб 250 мільярдах долараў.
Пакуль бакі дасягнулі кансенсусу толькі ў першай фазе частковай гандлёвай здзелкі. І дамоўленасці на словах. Аднак гэта лепш, чым нічога. Праз некалькі дзён Трамп адправіўся на адкрыццё ў Канзасе фабрыкі ўжо французскага брэнда "Луі Вітон". Там ён таксама нагадаў нацыі аб неабходнасці развіваць уласныя вытворчасці. І нядзіўна, бо сумачкі ад моднага брэнда абыдуцца амерыканскім модніцам нятанна! На тыдні Вашынгтон увёў рэкордныя тарыфы на цэлы шэраг тавараў з Еўрасаюза агульным аб'ёмам 7 з паловай мільярдаў долараў.
Усё б нічога, але рэзкая змена курсу гандлёвых адносін Вашынгтона са светам адбываецца на фоне перадвыбарнай гонкі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ЗША 2020 года. Каму насамрэч выгадныя новыя тарыфы, і ці магчыма ўсё-такі гандлёвае перамір'е паміж Вашынгтонам і Пекінам - разбіралася Марыя Пятрашка.
ЗША і Кітай зрабілі крокі ў бок перамір'я ў гандлёвай вайне
20 октября 2019













