ЗША і Кітай дасягнулі кансэнсусу на шляху да гандлёвага пагаднення

15 октября 2019

Кансэнсус  па пытанні заключэння гандлёва-эканамічнага пагаднення паміж Кітаем і ЗША  дасягнуты,  пацвердзілі сёння ў Міністэрстве замежных спраў КНР. Так, адкладзена ўзаемнае ўвядзенне пошлін  на тавары краін  з 15 кастрычніка. Акрамя таго, Кітай па ўласнай ініцыятыве ў найбліжэйшы час паскорыць працэс закупкі амерыканскай сельгаспрадукцыі ў адпаведнасці з попытам на ўнутраным рынку.