ЗША і Германія будуць падглядаць і падслухваць разам

19 июля 2013

Амерыканскае Агенцтва нацыянальнай бяспекі з нямецкай разведслужбай БНД плануюць стварыць у Германіі спецыяльны цэнтр. І гэта нягледзячы на скандал, звязаны з праграмай Прызма, якая так абурыла немцаў. Новы цэнтр сачэння будзе грунтавацца ў Вісбадэне. Афіцыйны Берлін заяўляе, што амерыканская праграма праслушкі дапамагла прадухіліць у Германіі сем тэрактаў, таму будаўніцтва апраўдана. Апазіцыя і мільёны простых немцаў з гэтым абсалютна не згодныя. У бундэстагу ідуць разлютаваныя дэбаты.