ЗША гатовыя прымяняць ядзерную зброю для абароны ад КНДР

4 сентября 2017

Гэта заявіў Дональд Трамп падчас тэлефоннай гутаркі з японскім прэм'ерам Сіндза Абэ.

Іх размова адбылася неўзабаве пасля таго, як Паўночная Карэя аб’явіла аб паспяховым выпрабаванні вадароднага боезарада, якім могуць абсталёўвацца міжкантынентальныя балістычныя ракеты. У Вашынгтоне падкрэслілі, што разглядаюцца ўсе варыянты адказу на любыя пагрозы ад Пхеньяна.

Джэймс Мэтыс, міністр абароны ЗША: "Мы заяўляем, што ў нас ёсць магчымасць абараніць сябе і нашых саюзнікаў - Паўднёвую Карэю і Японію - ад любога нападу. І нашы абавязацельствы перад саюзнікамі непахісныя. Мы не імкнемся да поўнага знішчэння якой-небудзь краіны і Паўночнай Карэі ў прыватнасці. Але, як я ўжо сказаў, у нас ёсць шмат магчымасцяў".

У сваю чаргу, самі жыхары поўначы і поўдня Карэйскага паўвострава па-рознаму ўспрымаюць новы віток напружанасці вакол ракетна-ядзернай праграмы КНДР і дэманстрацыю Пхеньянам ваеннай моцы.

Сёння Савет Бяспекі ААН збярэцца на экстраннае паседжанне, каб абмеркаваць сітуацыю.