ЗША гатовыя нанесці прэвентыўны ўдар па Паўночнай Карэі

14 апреля 2017

ЗША заявілі, што гатовыя нанесці прэвентыўны ўдар па Паўночнай Карэі, калі атрымаюць звесткі наконт таго, што КНДР вядзе падрыхтоўку да правядзення чарговага ядзернага выпрабавання. Амерыканскі флот на чале з ядзерным авіяносцам "Карл Вінсан" наблізіўся да КНДР на адлегласць авіяцыйнага ўдару. У найбліжэйшы час да яго далучацца японскія баявыя караблі. Ваенныя сілы суправаджаюць і атамныя падводныя лодкі з ракетамі "Тамагаўк". Пхеньян жорстка папярэджвае.

Хан Сон Руль, намеснік міністра замежных спраў КНДР: "У нас ужо ёсць магутныя ядзерныя сродкі стрымлівання. Калі ЗША будуць праводзіць безразважныя ваенныя манеўры, тады мы, КНДР, сустрэнем іх папераджальным ударам. Зараз мы параўноўваем палітыку Трампа ў дачыненні да КНДР з папярэдняй адміністрацыяй і мы зрабілі выснову, што яна стала больш жорсткай і агрэсіўнай".

Дыпламат запэўніў, што Пхеньян не будзе сядзець склаўшы рукі ў выпадку атакі і гатовы да вайны з амерыканцамі. Адказнасць за абвастрэнне сітуацыі Хан Сон Руль усклаў на Вашынгтон. І дадаў, што КНДР правядзе новае ядзернае выпрабаванне, калі палічыць патрэбным.