ЗША без тлумачэння прычын закрылі паветраную прастору для самалёта прэзідэнта Венесуэлы

20 сентября 2013

Лайнер Нікаласа Мадуры павінен быў праляцець над Пуэрта-Рыка на шляху ў Кітай, куды венесуэльскі лідар накіроўваецца з афіцыйным візітам. У Каракасе паводзіны амерыканскага боку называюць знявагай і падкрэсліваюць, што, нягледзячы на інцыдэнт, Мадура прыбудзе ў Кітай у вызначаныя тэрміны. У Вашынгтоне сітуацыю пакуль не каменціруюць. Нагадаем, у пачатку ліпеня падобны выпадак адбыўся з самалётам прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса. Адразу некалькі еўрапейскіх краін забаранілі борту нумар адзін праляцець над іх тэрыторыямі, з-за боязі, што ў самалёце знаходзіцца экс-супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн.