ЗША атакавалі тарнада

23 мая 2019
Толькі за суткі на паўднёвыя і цэнтральныя штаты краіны  абрынулася больш за 60 смерчаў. У Місуры загінулі 3 чалавекі, дзясяткі пацярпелі. Разбураны сотні будынкаў. Ёсць перабоі з электразабеспячэннем. Услед за ўраганамі  прыйшлі паводкі. З берагоў выходзяць рэкі, патокі вады зносяць усё на сваім шляху. У прыбярэжных раёнах  аб’яўлена  масавая эвакуацыя.