Тэрміны форуму Жэнева-2 пакуль не вызначаныя

22 октября 2013
Башар Асад лічыць, што самая вялікая праблема ў цяперашняй сітуацыі ў Сірыі - рэлігійны радыкалізм. Што ж датычыцца другой мірнай канферэнцыі ў Жэневе, прэзідэнт арабскай рэспублікі лічыць, што пакуль не склаліся ўмовы для яе паспяховага правядзення. Тэрміны форуму, дарэчы, пакуль не вызначаныя. Раней называліся даты 23-24 лістапада, але афіцыйнага пацвярджэння няма. Ініцыятарамі Жэневы-2 з'яўляюцца Расія і ЗША. Масква адказвае за прысутнасць афіцыйнага Дамаска, а Вашынгтон - за апазіцыю, якая з-з-за нарастаючага расколу і ўнутраных супярэчнасцяў за стол перамоў не спяшаецца.