Тэрміновы саміт па міграцыйным крызісе склікаюць Меркель і Макрон

20 июня 2018

Ён адбудзецца да канца тыдня. Калі Італія рашуча адмовілася прыняць гуманітарнае судна з чарговай групай бежанцаў, спрэчкі вакол гэтай праблемы ўспыхнулі з новай сілай. А ў Германіі паўстала пагроза расколу кіруючай кааліцыі. Паводле звестак міжнароднай арганізацыі па міграцыі, з пачатку года ў Еўропу прыбыло больш за 40 000 нелегалаў, і больш за ўсё мігрантаў прыняла на сябе Італія - звыш 15 000. Паводле слоў прэм'ер-міністра Італіі Джузэпэ Контэ, Рым больш не можа адзін гэтую праблему вырашаць. Меркель цалкам падтрымлівае Контэ. Міграцыйная палітыка Еўрасаюза наогул праваленая. Гэта зараз прызнаюць на ўсіх узроўнях у ЕС.