Тэрміновыя навіны прыходзяць з Тайланда

1 декабря 2013
Падчас антыўрадавых акцый 5 чалавек загінулі, звыш 50 параненыя. Улады накіравалі ў Бангкок некалькі тысяч вайскоўцаў на дапамогу паліцыі, якія ахоўваюць будынкі міністэрстваў. Каб не даць пратэстуючым прабрацца ў будынак урада, сілы бяспекі выкарыстоўваюць слёзатачывы газ. Дэманстрантамі часткова захоплены некалькі тэле- і радыёстанцый. Пад кантролем мітынгоўцаў знаходзіцца будынак МУС.

МЗС нашай краіны ў сувязі з абвастрэннем становішча ў сталіцы Тайланда рэкамендуе беларускім грамадзянам часова ўстрымацца ад наведвання Бангкока да стабілізацыі сітуацыі. А тым беларусам, якія ўжо знаходзяцца ў Бангкоку, рэкамендуецца пазбягаць месцаў масавага зборышча людзей, дэманстрацый і выконваць патрабаванні сіл правапарадку.