Тэрміновыя навіны прыходзць з Сірыі

21 февраля 2013
Згодна са звесткамі, якія паступаюць, расійскія дыпламаты не пацярпелі. Паводле інфармацыі дзяржаўнага тэлебачання, тэракт адбыўся ў цэнтральнай частцы сірыйскай сталіцы, каля рэзідэнцыі кіруючай партыі Баас. Вядома, што там узляцела ў паветра машына, начыненая ўзрыўчаткай. Пасля гэтага пачалася стральба. У раёне выбуху ўзнімаецца высокі слуп дыму. Ёсць і параненыя, але наконт іх колькасці пакуль нічога не паведамляецца. Месца здарэння ачэпленае.