Тэрміновыя навіны з расійскай сталіцы

15 июля 2014

У Маскве сёння ў ранішні час пік у метро сышлі з рэек некалькі вагонаў цягніка. Надзвычайнае здарэнне адбылося на Арбацка-Пакроўскай лініі. На гэты момант вядома пра дзесяць загінуўшых. Гэта пасажыры і адзін машыніст. Звыш ста пацярпелых дастаўленыя ў бальніцы. Зараз стан большасці з іх ацэньваецца як цяжкі. Для эвакуацыі людзей выкарыстоўваюць верталёты. Увогуле пацярпелі каля 400 чалавек. Паведамляецца, што цягнік экстранна спыніўся прыкладна за 200 метраў да станцыі Славянскі бульвар. Як паведамляе МНС, паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай сходу трох вагонаў з рэек стала спрацоўванне сігналізацыі і зняцце напружання. Пасля аварыі ў метро на маршруты выйшлі больш чым 60 аўтобусаў, якія ажыццяўляюць перавозку пасажыраў. Зараз МЗС Беларусі правярае інфармацыю наконт грамадзянскай прыналежнасці пацярпелых. Мы сочым за развіццём сітуацыі.