Сярод загінуўшых у катастрофе расійскага авіялайнера ў Егіпце ёсць грамадзянін Беларусі

31 октября 2015

Трагедыя ў Егіпце. Тут пацярпеў крушэнне пасажырскі самалёт Airbus А-321" авіякампаніі "Метраджэт". На борце лайнера знаходзіліся, паводле ўдакладненых звестак, 217 чалавек і 7 членаў экіпажа. У асноўным гэта грамадзяне Расіі. Усе яны загінулі. 1 лістапада ў Расійскай Федэрацыі аб'яўлены днём жалобы.

Самалёт ляцеў з Шарм-эль-Шэйха ў Пецярбург. Праз 23 хвіліны пасля ўзлёту ён страціў сувязь з дыспетчарамі і знік з экранаў радараў. Лайнер упаў на поўдзень ад Элю-Арыша на Сінаі.

Airbus А-321 - сярэднемагістральны авіялайнер. Ён можа выконваць палёты далёкасцю да 6 тысяч кіламетраў. Яго максімальная крэйсерская хуткасць дасягае 840 кіламетраў за гадзіну. Лайнер можа змяшчаць да 220 пасажыраў. Вышыня яго палёту складае амаль 12 кіламетраў. Дадам, першыя самалёты дадзенай мадэлі былі выпушчаны ў 94 годзе. Яны ёсць у парку амаль усіх буйных сусветных авіякампаній.

На борце самалёта знаходзіўся і адзін грамадзянін Беларусі. Пра гэта паведамляецца ў твітар-акаўнце МЗС нашай краіны. У спісах загінуўшых значыцца Раман Серадзінскі - 28-гадовы ўраджэнец горада Клічава Магілёўскай вобласці. Ужо некалькі гадоў Раман жыў у Пецярбургу. Адтуль мужчына адправіўся на адпачынак у Шарм-Эль-Шэйх. За тыдзень да трагедыі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы абнавіў фатаграфію з адпачынку. Апошні раз Раман Серадзінскі выходзіў у Інтэрнэт вечарам 30 кастрычніка, менш як за суткі да трагедыі.

Нам удалося звязацца па телефоне з жонкай загінуўшага беларуса. Яна зараз знаходзіцца ў Пецярбургу (па тэлефоне)

На поўначы Сіная - у раёне горада Эль-Арыш - ідзе пошукавая аперацыя. Там працуюць егіпецкія экстранныя службы. Ужо ўдалося знайсці два бартавыя самапісцы. Паводле звестак агенцтва "Рэйтэр", да гэтай хвіліны выняты целы 100 загінуўшых, сярод іх 17 дзяцей.