Адразу шэсць клінічных выпрабаванняў вакцыны супраць каранавіруса праводзяць ва ўсім свеце

30 апреля 2020
Сусветная арганізацыя аховы здароўя адзначае, што гэта гістарычная хуткасць працы па стварэнні падобных лекаў. Найбуйнейшыя выпрабаванні праводзяць у Оксфардскім універсітэце Брытаніі. Яны ўключаюць у сябе камбінаванне пяці ўжо вядомых лекаў, напрыклад, ад СНІДа і малярыі. Выпрабаванні праводзяцца ў 170 бальніцах краіны і закранаюць 8 000 пацыентаў. Пра пачатак глабальных тэстаў лекаў ад COVID-19 аб’явіла і САЗ. Гэтыя выпрабаванні набралі ўжо больш за 1 200 добраахвотнікаў. Дарэчы, у Сусветнай арганізацыі аховы здароўя выказалі надзею, што такімі хуткімі тэмпамі вакцына можа з'явіцца раней за меркаваныя тэрміны.