Адразу дзве краіны прапанавалі былому супрацоўніку ЦРУ палітычны прытулак

6 июля 2013

Сноўдэна прыняць гатовыя - адна з галоўных сусветных навін сёння гучыць менавіта так. Адразу дзве краіны прапанавалі былому супрацоўніку ЦРУ палітычны прытулак. Прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга заявіў, што паважае права на свабоду слова і гатовы прыняць скандальна вядомага інфарматара, калі ніхто не будзе ствараць гэтаму незаконных перашкод. Праз некалькі гадзін з такой жа заявай выступіў лідар Венесуэлы. Запрашэнне Сноўдэну Нікалас Мадура зачытаў прама з трыбуны падчас святкавання Дня незалежнасці краіны.


Таксама стала вядома, што Эдвард Сноўдэн папрасіў прытулку яшчэ ў шасці краінах. Інфармацыя пра гэта з'явілася на старонцы Вікілікс у Твітары. Якія менавіта дзяржавы атрымалі запыты ад уцекача, яго давераныя асобы не раскрываюць, каб дэзарыентаваць ЗША. Амерыканскія ўлады пераследваюць былога супрацоўніка разведкі за выдаванне засакрэчаных звестак.