Адразу дзве Нобелеўскія прэміі па літаратуры ўручылі сёлета

10 октября 2019

Прэмію 2018 года атрымала польская пісьменніца Вольга Такарчук, 2019 - Петэр Хандке, пісьменнік з Аўстрыі. Кожны нобелеўскі лаўрэат атрымаў залаты медаль, дыплом і грашовую прэмію памерам амаль 900 000 долараў. 10 снежня - у дзень памяці Альфрэда Нобеля - іх асабіста ўзнагародзіць кароль Швецыі. Нягледзячы на ажыятаж вакол імёнаў пераможцаў сярод букмекераў, паводле правіл Нобелеўскага камітэта, імёны намінантаў публічна не аб'яўляюцца, а інфармацыя аб вылучэнні застаецца сакрэтнай на працягу наступных 50 гадоў.