Адразу два інцыдэнты з карантынам пасажыраў самалётаў адбыліся ў аэрапортах ЗША і Францыі

6 сентября 2018

У паветранай гавані Нью-Ёрка ізалявалі лайнер "Эмірэйтс" з Дубая. На яго борце каля ста пасажыраў пачалі кашляць і адчулі жар. На гэты момант 19 чалавек шпіталяваныя. Астатніх адпусцілі. Аналагічны інцыдэнт - на поўдні Францыі ў аэрапорце горада Перпіньян. Там пасажыры з Алжыра былі ізаляваныя, калі ў экіпажа ўзнікла падазрэнне, што адно дзіця ў салоне хворае на халеру. Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.