Адразу чатыры Уітні Х'юстан у музеі мадам Цюсо

8 февраля 2013
Усе яны былі выраблены ў Лондане, але раз'едуцца па гарадах ЗША: у Вашынгтоне можна будзе ўбачыць спявачку 1991 года, калі яна выконвала нацыянальны гімн на Суперкубку, у Галівуд адправіцца Х'юстан з фільма Целаахоўнік, у Лас-Вегас прывязуць Уітні 1998 года, а ў нью-ёркскім музеі можна будзе паглядзець на спявачку з фотасесіі да яе апошняга студыйнага альбома 2009 года.