Адразу 4 члены Кабінета міністраў Брытаніі аб’явілі, што ідуць у адстаўку

15 ноября 2018

Гэта міністр па пытаннях Brexit Дамінік Рааб і яго намеснік, а таксама міністр па справах Паўночнай Ірландыі Шэйлеш Вара і міністр працы і пенсіённага забеспячэння Эстэр Маквей. Усе яны праціўнікі варыянта выхаду краіны з Еўрасаюза па сцэнарыі Бруселя, які падтрымлівае прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй. Яна катэгарычна выключыла магчымасць правядзення паўторнага рэферэндуму па Brexit. Паміж тым прапанаваны план дэ-факта дазваляе Бруселю і далей трымаць Вялікабрытанію пад сваім кантролем. Праект пагаднення па гандлі паміж бакамі не мае канчатковага тэрміну, а ў ЕС прадугледжана права вета.

Дарэчы, з пачатку года з урада Тэрэзы Мэй звольніліся 18 чыноўнікаў. І 10 з іх менавіта з-за незадаволенасці дзеяннямі Мэй па выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза. Кансерватары, якія настойваюць на жорсткім сцэнарыі выхаду, рыхтуюцца выказаць вотум недаверу прэм'ер-міністру. Спрэчкі па Brexit ужо негатыўна адлюстроўваюцца на эканоміцы. На фоне лонданскіх рознагалоссяў сёння ўпаў фунт стэрлінгаў. Ён упаў да долара ЗША на 1,8 % - рэкорднае падзенне за 17 месяцаў. Еўрапейскія лідары аб’явілі аб правядзенні экстраннага саміту па Brexit 25 лістапада.