Спускальны апарат карабля "Саюз" з касманаўтам і астранаўтам на борце прызямліўся ў Казахстане

11 октября 2018

Літаральна некалькі хвілін таму капсула карабля "Саюз" з касманаўтам і астранаўтам на борце прызямліўся ў Казахстане. Пошукава-выратавальная тэхніка толькі што прыбыла да месца аварыі. Аварыя, нагадаем, адбылася пры запуску з Байканура праз дзве хвіліны пасля старту. Пры аддзяленні бакавых блокаў першай прыступкі адбыліся некаторыя непаладкі на другой. Палёт быў спынены, спускальны апарат пераведзены ў так званы рэжым балістычнага спуску. У складзе экіпажа касманаўт Раскосмаса Аляксей Аўчынін і астранаўт НАСА Нік Хейг. Яны адразу выйшлі на сувязь і сказалі, што з імі ўсё ў парадку. Кіраўнікі касмічнай галіны разам з калегамі з НАСА зараз занятыя расследаваннем інцыдэнту.