Спартсмен з ЗША перасёк Антарктыду ў адзіночку

27 декабря 2018

Спартсмен з ЗША ўпершыню ў гісторыі перасёк Антарктыду ў адзіночку. Паўтары тысячы кіламетраў ён прайшоў на лыжах за 53 дні. Людзі і раней перасякалі кантынент, аднак заўсёды карысталіся дапамогай звонку: напрыклад, пакінутымі загадзя прадуктовымі складамі або механічнымі сродкамі. 33-гадовы падарожнік-экстрэмал з Портленда Колін О'Брэдзі спадзяваўся толькі на ўласныя сілы. Рыштунак, які важыў 170 кілаграмаў, амерыканец вёз на санках. Завяршыўшы дыстанцыю, О'Брэдзі перш за ўсё патэлефанаваў блізкім.