Спіс неабгрунтаваных марнаванняў уладаў склалі ў Германіі

7 ноября 2018

Зборнік са 109 прыкладаў падрыхтаваў Саюз нямецкіх падаткаплацельшчыкаў. У яго, у прыватнасці, трапілі рэканструкцыя турмы за 33,5 мільёна еўра, галубятня за 70 тысяч еўра. Ёсць у спісе і хуткая дапамога для ваўкоў, хаця пацыентаў няма. А кошт яе - больш чым 10 тысяч еўра. У цэлым, большасць складаюць будаўнічыя праекты. Укладальнікі буклета не проста крытыкуюць федэральныя і мясцовыя органы ўлады ў Германіі, якія дапусцілі такія выпадкі, але і прыводзяць прыклад, на што маглі быць накіраваныя гэтыя сродкі.