Спіс Магніцкага папоўніцца новымі імёнамі

12 декабря 2013

Спіс Магніцкага да канца года папоўніцца новымі імёнамі. Чакаецца, што Кангрэс ЗША атрымае ад Дзярждэпартамента абноўлены спіс ужо да гэтай суботы. Пры гэтым невядома, якія менавіта асобы дададуць да пераліку падазраваных у ЗША у парушэннях правоў чалавека.


У МЗС Расіі заяўляюць, што адэкватна адкажуць на рашэнне Вашынгтона пашырыць спіс Магніцкага. Аднак пры гэтым не ўдакладняецца, ці ёсць у Масквы пэўныя кандыдатуры, якія могуць увайсці ў расійскі пералік персон.


Між тым Еўрасаюз мае намер ужо ў наступным годзе ўвесці свой спіс Магніцкага. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні фонду Хэрмітэдж Кэпітал, на які працаваў загінуўшы юрыст. Еўрапарламент напярэдадні прагаласаваў за даклад па санкцыях у дачыненні расійскіх палітыкаў. Іх чакаюць, у першую чаргу, фінансавыя і візавыя абмежаванні.